Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Капліца Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ятаўтавічах - адзін са старэйшых помнікаў драўлянага дойлідства на тэрыторыі Іўеўскага раёна. Даследванне Іўеўскага музея нацыянальных культур

О малой родине

Капліца Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ятаўтавічах адзін са старэйшых помнікаў драўлянага дойлідства на тэрыторыі Іўеўскага раёна, піша  Іўеўскі музей нацыянальных культур.

Месца пад яе будаўніцтва і камень-парог былі асвенчаны ксяндзом канонікам пробаршчам іўеўскай парафіі Томашам Давідам Шаняўскім 20 мая 1811 года. А ўжо 20 жніўня таго ж года капліца была гатова. Будаўнічымі працамі кіраваў шамбелян быўшага польскага двара Антоній Гурскі.

У алтары размешчаны друкаваны абраз Найсвяцейшага Сэрца Езуса к.1990-ых гадоў, прывезены кс. Збігневам Вокотропам. Да 2001 года на гэтым месцы знаходзіўся абраз Хрыста Балеснага 1755-га года. Паўтарэнне кампазіцый Vir dolorum («Муж скорбей») італьянскага жывапісца Бальдасарэ Франчэскіні, вядомага сваімі алтарнымі карцінамі для італьянскіх храмаў.

Гэты абраз Хрыста Балеснага ўзгадваецца ў вопісе касцёла св.Міхала, які дзейнічаў у Іўі на працягу 18 стагоддзя. Падчас пажару абраз быў вынесены з храма і захоўваўся ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла. Калі ж была ўзведзена капліца ў Ятаўтавічах, быў перададзены туды і размешчаны ў алтарнай частцы.

На абразе церпячы Езус левай рукой паказвае на сваю рану. На галаве металічныя пасярэбраныя паўкруглы німб з кароткімі промнямі і шырокі цярновы вянок. Такі ж пасярэбраны і авал вакол раны ў баку Хрыста. Ніжэй у прамавугольным акантовачным картушы фрагмент прароцтва Ісаі: “Ён паранены за безаконне наша. І ранамі Ягонымі мы ацаліліся”.

На працягу некалькіх стагоддзяў людзі, наведваючы капліцу, маліліся, скіроўваючы свой позірк на Збаўцу. А ў першыя гады ХХІ стагоддзя абраз быў скрадзены. Месцазнаходжанне яго па сённяшні дзень не ўстаноўлена.

P.S. Фотаздымкі капліцы С. Зенкевіча.
Фота абраза з выдання "Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa wileńskiego, tom 4".

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.