Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 
 
Язык:

Учынак для малой радзімы

О малой родине

Беларусь бачыцца сонечнай, светлай, прыгожай, утульнай, адчуваецца нават водар бохана хлеба, бачацца абшары роднай старонкі, лясы, лугі, палеткі, дарогі…
Чамусьці такія вобразы наведалі маю душу і розум ля новага адметнага месца ў пасёлку нашым. Не, месца ранейшае - касцельны двор каля храма святых апосталаў Пятра і Паўла. А вось камень-памятнік з'явіўся толькі сёлета ў ліпені.

І гэта працяг тых асаблівых пашаны і павагі да зямлі роднай, да храма, да бацькоў Ядзвігі Юферавай і Іосіфа Бойсы, дзяцей іўяўчан Браніславы і Браніслава Халявы. Першым іх падарункам гораду і людзям стаў гадзіннік-куранты на франтоне касцёла. Гадзіннік у імя памяці бацькоў, які быў устаноўлены ў гадавіну смерці маці. Як шмат патрэбна даць сваім дзецям, каб яны так шчыра і так узнёсла дзячылі цябе! І гэта цудоўна, што дзецям хочацца назаўжды ўвекавечыць імёны тых, хто даў ім жыццё, хто ставіў "на крыло", хто шчыра і з верай абносіў крыжам, адпраўляючы ў самастойную жыццёвую дарогу.

Уладзімір Караткевіч сказаў у сваім творы "Беларускае мінулае":

Не пагарджаць сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ і вартым быць яго…

І высакародныя ўчынкі Іосіфа Браніслававіча і Ядзвігі Браніславаўны менавіта на гэтую тэму. Як бы высока ты ні ўзняўся, як бы ні блукаў па жыццёвых скрыжаваннях, памятай імя сваё, сваіх бацькоў, месца, дзе нарадзіўся і вучыўся быць чалавекам.
Валун-помнік ля касцёла так гарманічна ўпісаўся ў інтэр'ер утульнага, спакойнага, намоленага месца. Словы, якія абрамляюць помнік па перыметры, з'яўляюцца дэвізам шляхты Вялікага княства Літоўскага: "Любі Айчыну сваю. Рабі дабро. Адказвай перад Богам".
Нічога не змянілася за гэтыя стагоддзі. Гэты дэвіз можа (ды і павінен) узяць для сябе любы чалавек сённяшняй Беларусі, таму што ў ім утрымліваюцца галоўныя хрысціянскія і чалавечыя маральныя нормы і этычныя запаветы.

Вось што гаворыць пра ўсё вышэй апісанае сам Іосіф Браніслававіч Бойса:

- Вы маеце рацыю. І на мой погляд таксама, вельмі гарманічна ўпісаўся камень на прыхрамавай тэрыторыі. Такі велічны (185 см і вага прыкладна 5 тон). Складана і небяспечна было перавозіць. А пры мантажы маніпулятар і стропы працавалі на мяжы сваіх магчымасцей. Усё атрымалася. Якія цудоўныя словы шляхты часоў Вялікага княства Літоўскага выбіты на камяні! Унізе на латыні "Мы ўхваляем Госпада".
І ікона Маці Божай Астрабрамскай (да якой наша любая бабуля хадзіла пешшу маліцца ў Вільню яшчэ за польскім часам), выліта з бронзы па індывідуальным заказе. Думаю, яна адзіная такая ў Беларусі. Я паўтара года выношваў гэтую ідэю.
З неверагоднымі цяжкасцямі, пераадолеўшы сотні кіламетраў, урэшце зусім выпадкова наткнуўся на патрэбны камень. Нават і думкі не дапускаў, што гэта будзе самым цяжкім - знайсці валун без трэшчын, з рабочай паверхняй, добрай формы, з магчымасцю пад'ёма і пад'езда да яго і транспарціроўкі.
Затым доўгая эпапея з ліццём іконы. І вось усё зроблена. І акрамя безумоўнага задавальнення і аблягчэння (урэшце ўсё удалося зрабіць), чамусьці адчуваю нейкае ўнутранае апусценне. А што далей? Што яшчэ можна паспець зрабіць для Беларусі і малой радзімы…

Я слухала Іосіфа Браніслававіча і думала аб тым, што кожны чалавек пакідае свой след на зямлі. Толькі адзін тым следам забруджвае дарогі і сцежкі, а другі - робіць свет дабрэйшым, а далі - больш яснымі і зразумелымі і для сучаснікаў, і для нашчадкаў.
Колькі будзе стаяць зямля, столькі будуць знаходзіцца людзі, якія ніколі не павераць, што нельга дасягнуць далягляда. І будуць упарта гнаць свайго жыццёвага каня.
То няхай на гэта хопіць і душэўных, і фізічных сіл.

Вера ГУЛІДАВА.
Фота аўтара.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.