Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"


Язык:

Прапанова ад практыкаў - добрая падмога для заканадаўцы

Власть

Будучы Кодэкс аб культуры стаў тэмай сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь па Іўеўскай выбарчай акрузе № 53, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па культуры, адукацыі і навуцы  Наталлі Генадзьеўны Кучынскай  з работнікамі культуры Іўеўшчыны. Справа ў тым, што  на постсавецкай прасторы ды і ва ўсім свеце падобных Кодэксаў аб культуры проста не існуе. Дакумент унікальны сваёй сістэмнасцю, захоўвае пераемнасць  з дзеючым заканадаўствам і прапануе інавацыйныя нормы для развіцця сферы культуры.

Па словах Наталлі Кучынскай, у Кодэксе будуць сабраны нормы 7 законаў, 4 Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каля 20 пастаноў Урада і каля 30 нарматыўных актаў Міністэрства культуры. Усе гэтыя дакументы дзейнічаюць доўгі перыяд часу на практыцы. Дзеючыя нарматыўныя палажэнні не проста сабраны ў адным юрыдычным дакуменце - усе яны пераасэнсаваны, прааналізаваны і сістэматызаваны. Такім чынам, у Кодэкс увойдуць толькі тыя, што на практыцы паказалі сваю эфектыўнасць і жыццяздольнасць.

Сёння будучы Кодэкс змяшчае больш за 200 старонак. Ён уключае ў сябе агульную і асаблівую часткі, складаецца з пяці раздзелаў і змяшчае  257 артыкулаў. Цікава, што свой погляд могуць агучыць як спецыялісты, так і ўсе зацікаўленыя беларусы. Праект Кодэкса размешчаны на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Міністэрства культуры краіны.

Дэпутат у сваім выступленні перад выбаршчыкамі звярнула ўвагу на самыя асноўныя новаўвядзенні новага дакумента. Напрыклад, на тое, што згодна новаму Кодэксу на дыскатэчныя мерапрыемствы  будуць дапускацца падлеткі, старэйшыя за 16 гадоў, нават пасля 22 гадзін. Для пацвярджэння  свайго ўзросту ім патрэбна будзе мець пры сабе пашпарт ці дакумент, у якім абазначаны год нараджэння асобы.

Таксама ў Кодэксе прадугледзяць парадак пацвярджэння статусу творчага работніка. Сертыфікат творчым людзям спатрэ-біцца ў тым ліку і ў сувязі з Дэкрэтам Прэзідэнта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства: творчы чалавек, які пацвердзіў свой статус, лічыцца ўдзельнікам фінансавання дзяржаўных выдаткаў. Дарэчы, статус творчага работніка пацвярджаецца незалежна ад таго, ці з'яўляецца грамадзянін членам творчага саюза.

У адным з артыкулаў Кодэкса ўпершыню прапісана, што прафесійна і выпадкова выяўленыя археалагічныя артэфакты падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць. Для абароны падобных артэфактаў іх грамадзянскі абарот на тэрыторыі краіны забаронены, за выключэннем набыцця, дарэння, абмену археалагічных артэфактаў дзяржаўнымі арганізацыямі, якія займаюцца навукова-даследчай і музейнай дзейнасцю.

Трэці раздзел Кодэкса - "Культурныя каштоўнасці " - мае шэраг навацый. Напрыклад, удакладнены і значна скарочаны пералік крытэрыяў для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таксама праектам пазначаны і парадак правядзення археалагічных даследаванняў. Прадугледжана, што апошнія (у тым ліку пошук археалагічных аб'ектаў і археалагічных артэфактаў) ажыццяўляюцца навуковымі арганізацыямі або музеямі на падставе дазволу Нацыянальнай акадэміі Беларусі. 

Падчас інфармацыйнай сустрэчы з работнікамі культуры Іўеўскага раёна Наталля Кучынская адказала на пытанні спецыялістаў, выслухала прапановы работнікаў культуры па ўдасканаленні і аптымізацыі работы галіны на месцах. Дэпутат паабяцала абмеркаваць праблемныя пытанні з членамі Пастаяннай камісіі па культуры, адукацыі і навуцы, а таксама давесці да ведама спецыялістаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Парламентарый прыняла ўдзел у адзіным дні інфармавання насельніцтва, дзе падчас сустрэчы з калектывам Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў растлумачыла некаторыя нормы Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага №78 "Аб мерах па ўдасканаленні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь".

На прамую лінію да дэпутата звярнулася 10 жыхароў Іўеўскага раёна па пытаннях тлумачэння заканадаўства, працаўладкавання, паляпшэння жыллёвых умоў. Пытанні грамадзян, якія звярнуліся да парламентарыя, тычыліся таксама забеспячэння супрацьпажарнага стану ў Геранёнскім сельсавеце, пагаршэння экалагічнага стану ўчастка ракі Нёман. Ход вырашэння праблем абмеркаваны з кіраўніцтвам Іўеўскага райвыканкама.

І. БУТУРЛЯ. 

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.