“Бягучыя задачы і стратэгічныя мэты развіцця беларускага грамадства. Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”, “Міжнародны дзень памяці ахвяраў СНІДу” і “ Сусветны дзень без тытуню” – такія тэмы меў чарговы адзіны дзень інфармавання насельніцтва, які прайшоў сёння на Іўеўшчыне. Акрамя шасці інфармацыйных груп райвыканкама, якія сустрэліся з членамі працоўных калектываў райветстанцыі, ПМС, бульбасховішча ў аг. Дайліды філіяла “Азот Агра”, Бакштаўскага дз/с- СШ і з насельніцтвам Морынскага сельсавета, раён наведала абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандрам Людвігавічам Вярсоцкім. У рамках адзінага дня інфармавання адбыліся дзве сустрэчы. Адна - з калектывам комплексу па адкорму буйной рагатай жывёлы “Лелюкі” філіяла “Азот Агра”. Удзел у ёй бралі: начальнік Гродзенскага абласного ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны Васіль Васільевіч Грытчанка, намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Таццяна Віктараўна Хінская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Чаславаўна Барко, намеснік старшыні па ідэалагічнай работе філіяла “Азот Агра” УСП “Новы Двор-Агра” Інэса Міхайлаўна Куляшо, памочнік урача-эпідэміёлага райЦГЭ Святлана Міхайлаўна Каспяровіч.
А. Вярсоцкі
С. Каспяровіч
А. Вярсоцкі ў сваім выступленні спыніўся на асноўных момантах Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту. Гаварылася, у прыватнасці, аб тым, што ў нашай краіне паступова папраўляецца дэмаграфічная сітуацыя – сціснуліся “дэмаграфічныя нажніцы” . Гэта радуе.
Дапамога шматдзетным сем’ям працягнецца, як і ў цэлым інвестыцыі ў сям’ю. Хоць Беларусь у сусветным рэйтынгу займае першае месца па даступнасці медыцынскіх паслуг, але многае патрэбна яшчэ зрабіць. Банальна ліквідаваць чаргу ў паліклініках.
Што тычыцца эканомікі, то Аляксандр Людвігавіч звярнуў увагу на тое, што неабходна, як гэта адзначалася Прэзідэнтам, кіраўнікам і адказным асобам своечасова арыентавацца на экспарт, шукаць новыя шляхі збыту прадукцыі. Пры гэтым вялікая ўвага надаецца пытанням стварэння новых працоўных месцаў. На Гродзеншчыне, напрыклад, іх павінна быць створана 3, 5 тыс.
Вялікая стратэгія развіцця Беларусі яшчэ будзе агучана на Усебеларускім народным сходзе, адзначыла Т. Хінская. А гэты год асаблівы – ён праходзіць пад знакам парламенцкіх выбараў і культуры. Але галоўнае – у 2016 стартуе новы этап пяцігадовага развіцця рэспублікі.
Іўеўшчына, як ўсе рэгіёны Беларусі, імкнецца ісці ў нагу з часам. Вынікі першага квартала гавораць самі за сябе. Іх агучыла В. Барко. У прыватнасці яна адзначыла, што тэмп росту экспарта склаў 156 працэнтаў пры плане 101. Трынаццаць прадпрыемстваў раёна ажыццяўляюць экспарт у 17 краін свету. З’яўляюцца новыя краіны–партнёры эканамічнага супрацоўніцтва, такія як Кітай і Арменія.
Аб значэнні Міжнароднага дня памяці ахвяраў СНІДу, які адзначаецца штогод у трэцюю нядзелю мая, расказала С. Каспяровіч. Яна таксама нагадала прысутным аб прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.
Патрэбна адзначыць, што прысутныя на мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі ў працэсе абмеркавання тэмаў дня інфармавання, задавалі хвалюючыя асабіста іх пытанні членам інфармгрупы.
Пазней прадстаўнікі абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам А.Л. Вярсоцкага сустрэліся з работнікамі раённых устаноў культуры. На сустрэчы, якая адбылася ў Іўеўскай школе мастацтваў, адбылася дэманстрацыя відэасюжэтаў з выступлення Прэзідэнта Беларусі ў Парламенце.
Прысутным таксама былі прапанаваны відэаролікі прафілактычнага кшталту да Сусветнага дня без тытуню.
Акрамя азначаных тэм адзінага дня інфарміравання былі абмеркаваны надзённыя прафесійныя пытанні ў сферы культуры.
І. БУТУРЛЯ.
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).