Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"


Язык:

У гэтай вёскі лёс такі: дзе Гаўя, там і Рыбакі. Новае краязнаўчае даследванне Алега Ігліцкага. Частка 2

О малой родине

Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе, сяляне сталі свабоднымі. Яны атрымалі права заключаць юрыдычныя здзелкі, звяртацца ў суд, купляць зямлю. Людзі адчулі сябе гаспадарамі і ездзілі на заработкі ў ЗША і Францыю. Грошы ўкладвалі ў куплю зямлі, жывёлы, на будаўніцтва. З фальварка Рыбакі выраслі ў вёску. Паводле перапісу 1897 года тут налічвалася 25 двароў і 169 жыхароў. У 1905 г. тут пражывалі 173 жыхары, якія валодалі 225 дзесяцінамі зямлі. У 1909 г. - 28 двароў, 140 жыхароў.

Працавітыя сяляне не толькі вялі свае гаспадаркі, але і хадзілі як наёмныя работнікі ў графскі маёнтак. Працавалі за плату на нарыхтоўцы лесу і сплаве яго па рэчках Кляве і Гаўі да Нёмана, аралі, сеялі, збіралі ўраджай на палях, малацілі збожжа, касілі лугі, даглядалі коней, кароў, свіней, працавалі на двух птушкафермах і вырошчвалі курэй, гусей, качак, індыкоў.
У Рыбаках жылі амаль усе сярэднякі, беднякоў не было, бо працавалі ў графа, зараблялі грошы і куплялі зямлю. Жабраваць ніхто не хадзіў, мелі хлеба і да хлеба.
Мая бабуля Браніслава Антонаўна Трубіцкая была з заможнай сям'і. У 9-гадовым узросце бацькі аддалі яе вучыцца на 5 гадоў у Віленскую жаночую гімназію, якую яна закончыла ў 1895 годзе. Была здольная да вучобы і засвоіла пяць моў: беларускую, рускую, польскую, нямецкую, латынь. Пасля вучобы вярнулася ў родную вёску Рыбакі.
У сям'і Трубіцкіх было тры дачкі. Бацька даў шмат зямлі старэйшай Браніславе, а яна праз нейкі час падзялілася зямлёй з сярэдняй сястрой Тэафіляй і меншай (імя не помню), якую ў вёсцы называлі па мужу Якубіхай. Частку сваёй зямлі бабуля аддала ў арэнду жыхару Рыбакоў Анташэўскаму. У гаспадарцы мела двух коней, 2-3 каровы, шмат авечак.
Шмат зямлі меў жыхар Рыбакоў Пазавуць. Ён служыў да рэвалюцыі 1917 г. у Царскім Сяле і ахоўваў цара Мікалая ІІ, меў званне унтэр-афіцэра. Вярнуўся ў Рыбакі і быў старанным гаспадаром.
Жыхар Рыбакоў Грынюк служыў у царскім войску, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне. Меў званне унтэр-афіцэра, вярнуўся з Георгіеўскім крыжам, атрымаў у Рыбаках шмат зямлі.
Жыхар Рыбакоў Баляслаў Рамановіч, 1881 г.н., удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904-1905 г.г., быў у японскім палоне. Вярнуўся ў Рыбакі з Георгіеўскім крыжам, атрымаў за службу зямлю і працаваў на ёй. Усе тры атрымалі зямлю за службу насупраць Рыбакоў пры дарозе на Суботнікі. Палі цягнуліся ад Рыбакоў да вёскі Божы Дар і Лаўкенікі.

Шлюб у Суботніцкім касцёле Івана Трубіцкага і Мар'яны Пашко. 1949 г. Фота з сямейнага альбома сям'і Трубіцкіх.

Рыбакоўскія
задумкі
Умястоўскіх

Пасля польска-савецкай вайны 1919-1921 гг. і падпісання мірнага дагавора ў Рызе 18.03.1921 г., Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. У гэты час урад Польшчы праводзіў сельскагаспадарчую рэформу. Для яе рэалізацыі павінна была правесціся парцэляцыя вялікіх зямельных маёнткаў. Парцэляцыя - гэта падзел зямлі на дробныя ўчасткі. Яна была прымусовай акцыяй. За забраную зямлю яе ўладальнікі атрымлівалі ад дзяржавы вызначаную грашовую кампенсацыю. Пасля парцэляцыі графскіх зямель Умястоўскіх, Яніна Умястоўская аддала пашы каля Рыбакоў гуценскім і лаўкенікскім сялянам. Жыхары Рыбакоў мелі свае пашы каля рэчкі.
У 1921 г. у Рыбаках 31 двор, вёска ўвайшла ў Суботніцкую гміну Валожынскага павета, а з 1926 па 1939 год - у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства Польшчы.
Але вернемся ў канец ХІХ ст., калі граф Уладзіслаў Умястоўскі задумаў будаўніцтва новага цаглянага касцёла ў Суботніках. Праект касцёла быў распрацаваны віленскім архітэктарам Уладзіславам Стыпулкоўскім у 1897 годзе і зацверджаны віленскім губернатарам. Падмурак касцёла майстры заклалі ў 1900 годзе. У 1904 годзе будаўніцтва храма было завершана. Апантаны мецэнат давёў сваю задумку да завяршэння, незадоўга да смерці ў 1905 годзе. Унутранае аздабленне касцёла закончыла ўдава Яніна Умястоўская ў 1907 годзе.
Задумаўшы будаўніцтва касцёла, ініцыятыўны і прадбачлівы Уладзіслаў загадзя спланаваў, дзе будуць жыць архітэктар, майстры, уладныя камісіі, якія будуць правяраць ход будаўніцтва храма. Для гэтага ён пабудаваў у в. Рыбакі на беразе Гаўі, побач з Суботнікамі, двухпавярховы драўляны дом для гасцей. Блізка каля дома знаходзіўся драўляны мост праз Гаўю. Ён злучаў стары гасцінец, які пачынаўся ў Геранёнах і вёў праз Залессе і Чарнэлі ў Юрацішкі.
Акрамя архітэктара, які прыехаў з Вільні, іншых майстроў будаўніцтва, у рыбакоўскім доме жыў стары царскі афіцэр, палкоўнік. Гасцей рэзідэнцыі абслугоўвалі пакаёўка і повар. У доме працаваў тэлеграф для сувязі са знешнім светам. Дарога ў двор і двор былі абсаджаны ліпамі, побач з домам вялікі сад, 45 калодаў пчол.
Пасля смерці графа, Яніна Умястоўская пасяліла ў рыбакоўскі дом кіраўніка цагельным заводам у Дабраўлянах Бузара з сям'ёй. Бузар, яшчэ да пачатку будаўніцтва касцёла, ездзіў з Уладзіславам у паўднёвую Францыю купляць "марсэлькі" - машыны з формай для вырабу прасаваных даховак (чарапіцы) і цэглы. Запусціўшы вытворчасць, з такой цэглы быў пабудаваны суботніцкі касцёл Святога Уладзіслава і іншыя аб'екты маёнтка.
Цяпер на месцы завода ў Дабраўлянах захаваліся толькі падмуркі шасці печаў і круглая яма, дзе калісьці коні нагамі мясілі гліну.

Пагоншчык завязваў коням вочы, каб не ўцякалі, хадзілі па кругу і выконвалі работу. Гліну капалі ў Дабраўлянах, а больш яе, напэўна лепшай якасці, дабывалі з вялікіх кар'ераў каля Рыбакоў і везлі вазамі праз мост па Гаўі ў Дабраўляны.
16 студзеня 1905 г., каля 4-й гадзіны, пад раніцу, перастала біцца сэрца Уладзіслава ў гасцініцы св. Георгія ў Вільні. Зіма ў той год была незвычайна суровая, марозная і снежная. Труну з целам графа даставілі ў вагоне цягніка з Вільні ў Беняконі.
Ад Беняконяў да Суботнікаў дарога была расчышчаная ад снегу і ўсланая яловымі галінкамі з графскага лесу. Жалобны картэж у вёсках і мястэчках сустракалі набожныя людзі на каленях. Пакланіцца графу выйшлі ўсе жыхары Рыбакоў. У Рыбаках пахавальны картэж спыніўся каля графскага дома, а канвелішскі ксёндз, які суправаджаў яго, сказаў кароткую прамову пра памерлага і голасна прагаварыў малітву. Затым картэж накіраваўся па гасцінцы ў суботніцкі касцёл.
Пазней, насупраць графскага дома ў Рыбаках, Яніна Умястоўская паставіла сімвалічны помнік у памяць аб мужу: масіўную калону са ствала дуба з металічным крыжам з распяццем Хрыста. Амаль за стагоддзе дуб згніў. У 1990-я гады на гэтым месцы паставіла сціплы жалезны крыж жыхарка Рыбакоў Вікця Тучкоўская (у дзявоцтве Бузар), адна з трох дачок Сцяпана Бузара, якога фашысты расстралялі ў Рыбаках у ліпені 1944 года.
Сям'я кіраўніка завода Бузара доўгі час жыла ў графскім доме ў Рыбаках. Неўзабаве памерла яго жонка, а ён застаўся ўдаўцом з двума сынамі. У хаце патрэбна была гаспадыня, і Бузар узяў у жонкі маю бабулю Браніславу, якая ў маладосці мела сына Івана, 1930 г.н., бацька якога загінуў. У шлюбе з Бузарам у іх нарадзілася дачка, якая памерла ў 13-гадовым узросце ў 1939 годзе.

Мясцовы хлопчык

Але хутка бяда ў сям'і завяршылася ўсеагульнай бядой. 1 верасня 1939 г. фашысцкая Германія напала на Польшчу. Чырвоная Армія заняла тэрыторыю Заходняй Беларусі, каб далучыць да Усходняй. Адступаючыя польскія жаўнеры спалілі драўляны мост каля Рыбакоў.
Былыя графскія службовыя асобы праследаваліся як класавыя элементы. Жыхароў графскага дома ў Рыбаках арыштавалі, у тым ліку Бузара. Вярнуўся толькі стары царскі афіцэр. Яго адпусцілі, магчыма, улічыўшы ўзрост. Ён вярнуўся ў рыбакоўскі дом, памёр пасля вайны, ідучы па дарозе з Суботнікаў у Рыбакі.

Працяг будзе.
А. Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.