Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Сучасная бібліятэка – якая яна? 15 верасня – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь

Актуальное

Бібліятэкі заўсёды былі і застаюцца цэнтрамі культуры і асветы для самых шырокіх пластоў насельніцтва. Яны неад’емная частка інтэлектуальнага і сацыяльнага развіцця грамадства.
На тэрыторыі Іўеўскага раёна да ўстанаўлення савецкай улады не было культурна-асветніцкіх устаноў, якія адпавядалі б інтарэсам простага народа. Існавалі невялікія прыватныя бібліятэкі, даступныя толькі шляхетным людзям. Пачынаючы з 1926 года, пасля стварэння беларускай сялянска-працоўнай абшчыны, на Іўеўшчыне былі спробы адкрыць хаця б некалькі бібліятэк.

Пасля вызвалення Іўеўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў пачалася праца па стварэнні бібліятэчнай сеткі раёна. У студзені 1945 года пачала працаваць Іўеўская раённая бібліятэка. У сярэдзіне 70-х гадоў бібліятэкі функцыянавалі ў кожным буйным населеным пункце.
Новы этап у дзейнасці біблія-тэк пачаўся з 1978 года, калі бібліятэкі раёна былі аб’яднаны ў адзіную цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, у якую ўвайшлі 64 установы.
У 2015 годзе Іўеўская цэнтра-лізаваная бібліятэчная сістэма перайменавана ў дзяржаўную ўстанову культуры “Іўеўская раённая бібліятэка”, якую з 1995 года па цяперашні час узначальвае Святлана Абрыеўна Мірончык.

Усе бібліятэкі ажыццяўляюць арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва на высокім узроўні. 10 бібліятэк раёна ўносяць важкі ўклад у фарміраванне сацыякультурнай сферы рэгіёна, выконваюць шырокі спектр культурна-інфармацыйных паслуг для насельніцтва, арганізуюць вольны час карыстальнікаў бібліятэк.
Для ажыццяўлення сацыяльна-культурнай дзейнасці і арганізацыі вольнага часу карыстальнікаў з улікам іх пажаданняў і творчых здольнасцей у бібліятэчнай сістэме працуе 10 аматарскіх аб’яднанняў рознай накіраванасці.
З мэтай пашырэння культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва створана і актыўна працуе мабільная перасоўная сістэма абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак і маланаселеных пунктаў – перасоўная бібліятэка, якая курсіруе згодна з вызначаным графікам і маршрутам. Прынцып яе працы – “Кнігу̶ у кожны дом”.
Публічныя бібліятэкі раёна цесна супрацоўнічаюць з рознымі адукацыйнымі ўстановамі: школамі, дзіцячымі садамі, цэнтрам выхаваўчай работы, сацыяльна-педагагічным цэнтрам.
Наладжана ўзаемнае супра-цоўніцтва з ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, дзіцячымі школамі мастацтваў, Іўеўскім музеем нацыянальных культур, рэдакцыяй газеты “Іўеўскі край” і ТДА “Тэлекампанія “Іўе”, а таксама з мясцовымі краязнаўцамі і жыхарамі горада і раёна.

З мэтай атрымання кары-стальнікамі актуальнай інфар-мацыі аб рабоце публічных бібліятэк, забеспячэння простага і адкрытага доступу да інфармацыйных рэсурсаў, некалькі гадоў таму быў створаны сайт ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка» (http://ivie-lib.by).Яшчэ ўстанова пашырыла сваю прысутнасць у web-прасторы праз выкарыстанне сацыяльных сетак. Доступ карыстальнікаў да прававой інфармацыі забяспечваюць 5 публічных цэнтраў прававой інфармацыі.
Штогод у дзяржаўнай установе культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” на высокім прафесійным узроўні праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, сярод якіх святы, акцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і пісьменнікамі, прэзентацыі выданняў, экскурсіі па бібліятэцы, літаратурна-патрыятычныя кампазіцыі, семінары, круглыя сталы, дыспуты, дыскусіі і ншыя.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці публічных бібліятэк з’яўляюцца: вывучэнне гісторыі свайго краю і назапашванне краязнаўчых матэрыялаў, прапаганда творчасці беларускіх пісьменнікаў, патрыятычнае, экалагічнае, эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, прапаганда здаровага ладу жыцця і інш.
З дапамогай кнігі, мера-прыемстваў, якія праводзяцца, бібліятэкары імкнуцца ўзба-гаціць чытачоў і карыстальнікаў бібліятэк цікавай і карыснай інфармацыяй, дапамагчы стаць больш духоўна багатымі, добрымі, міласэрнымі. Акрамя таго, вялікае значэнне надаецца рабоце з моладдзю (анлайн-праект “#BookTalk” (“#Размова пра кнігі”)), прапагандзе беларускай мовы і літаратуры, адраджэнню нацыянальнай культуры (праект “Беларускі чацвер”).

Вялікая ўвага ў бягучым годзе надавалася правядзенню масавых мерапрыемстваў, прысвечаных знакавым для Беларусі падзеям: Году гістарычнай памяці, Дню Перамогі, Міжнароднаму дню абароны дзяцей, Міжна-роднаму дню сям’і, Дню Неза-лежнасці Рэспублікі Беларусь і іншым.
Дзень бібліятэк у Беларусі таксама адзначаецца рознымі ўрачыстымі мерапрыемствамі, акцыямі, навуковымі канфе-рэнцыямі. 15 верасня, у Дзень бібліятэк, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўзнагародзяць пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, у ліку якіх і Іўеўская раённая бібліятэка. Па выніках конкурсу бібліятэка ўдастоена дыплома першай ступені за перамогу ў намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”. На конкурс быў прадстаўлены электронны інфармацыйны рэсурс “Ільдэфонс Бобіч. Вяртаем забытыя імёны” і друкаваныя матэрыялы аб святары.
У бібліятэках Іўеўскага раёна таксама запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу: дублёр-шоу “Бібліятэкар на гадзіну” і тэматычная паліца “Прафесія з глыбінь вякоў” (бібліятэка-філіял аг. Морына), бібліяноч “Кніжная мафія” (Іўеўская раённая бібліятэка), урок інфармацыйнай культуры “Прафесія і ты” (бібліятэка-філіял аг. Трабы), літаратурны глобус “Кніжнае раздолле” (бібліятэка-філіял аг. Дайліды), віртуальнае падарожжа “Нацыянальнай бібліятэцы – 100” (Іўеўская раённая бібліятэка), РR-акцыя “Прыходзьце да нас чытаць!” (бібліятэка-філіял аг. Геранёны), акцыя-пажаданне “Мая ўсмешка і пажаданні бібліятэцы” (бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі), бібліядзень “Чтоб шагалось в ногу с веком – приходи в библиотеку” (бібліятэка-філіял аг. Ліпнішкі), відэа-салон “Прафесія – бібліятэкар у 21 стагоддзі” (бібліятэка-філіял аг. Суботнікі) і іншыя.

Змяняецца час, мяняемся мы, і толькі адно застаецца нязменным – гэта добразычлівая, творчая абстаноўка ў нашых бібліятэках, жаданне зрабіць сваю работу як мага лепшай і больш чкаснай, прымяняць усё новае, сучаснае, развівацца, увасабляць у жыццё свае задумы і праекты.
Вельмі шкада, што сёння сучасныя тэхналогіі пацяснілі кнігу, і яна апынулася крыху ўбаку. Вядома ж, праз Інтэрнэт можна даведацца шмат інфармацыі і вельмі хутка. Але кніга – гэта ўнікальная з’ява. І хочацца, каб людзі гэта разумелі, каб яны атрымлівалі задавальненне, трымаючы яе ў руках, каб паводле тэорыі аб тым, што ўсё развіваецца па спіралі, па спіралі б вярнулася і любоў да кнігі. А задача бібліятэкараў – дапамагчы прывіць гэту любоў, бо гэта сапраўды шчасце, калі ў цябе ў руках добрая кніга, а пісьменнікі становяцца тваімі сябрамі, з якімі заўжды можна паразмаўляць.

Вольга Кепель,
бібліятэкар аддзела
маркетынгу
і сацыякультурнай
дзейнасці ДУК “Іўеўская
раённая бібліятэка”.
Фота Кірыла МАЦІФЕЙЧЫКА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.