Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"


Язык:

Сэнс жыцця ў самім жыцці…

Мы помним

…Усе мы - гаспадыні: варым, парым, стаім ля пліты, мыем бялізну, падаём на стол, марынуем, закатваем, а потым стомлена падаем апоўначы на ложак. Гэткім раскладам жаночага жыцця нікога не здзівіш. Але вось якая рэч: сярод усіх ёсць асаблівыя руплівіцы, асаблівыя майстрыцы… Асаблі-выя… і ўсё тут. Ступіш да іх на парог - і здаецца, што ў хаце той ці кватэры прыбірае і робіць усё сапраўдная фея з цэлай групай памочніц. Таму што немагчыма ўцяміць, як можа адна жанчына і пашыць, і звязаць, і такую крыштальна - чыстую прыгажосць зрабіць.
Днямі мы трапілі менавіта да такой руплівай, спраўнай гаспадыні, якая яшчэ з'яўляецца і адной майстрыцай на ўсе Ліпнішкі, якая робіць карамельныя торты.


Галіна Станіславаўна Кузьміч з'явілася на парозе свайго вялікага дагледжанага дома, як сапраўдная гаспадыня. Да таго ж, вельмі прыемная, прыгожая, з густам адзетая жанчына. Крышку разгубілася ад увагі да сябе. А потым схамянулася і шчыра запрасіла ў хату, якая ад самога парога свяцілася чысцінёй і ўтульнасцю.
Агромісты дом, у якім усё на сваім месцы, усё даведзена, як кажуць, да толку. І зараз яна тут адна. Мужа ўжо 15 год як няма ў жывых, дзеці са сваімі сем'ямі ў Мінску і Пінску.
…Некалі скончыла Ліпнішкаўскую сярэднюю школу і ўладкавалася працаваць на Лідскі завод электравырабаў. Здавалася, што жыццё ў горадзе ўжо забяспечана. Аднак лёс вярнуў яе дахаты - выйшла замуж, муж працаваў у Ліпнішкаўскай сельгастэхніцы. Дзеці пайшлі. Двое іх у Галіны Станіславаўны - сын Віталій і дачка Вольга. Дарослыя ўжо. Вольга ў Пінску жыве, працуе краўчыхай, мае двое дзетак, Віталій з жонкай - у Мінску. Таксама выхоўваюць дачушку.
Галіна Станіславаўна называе гэтых траіх самых дарагіх чалавечкаў сваімі асабістымі рэкецірамі. І без пагроз кашалёк ачысцяць на прысмакі і цацкі. І гэта такое шчасце - чакаць іх, частаваць, песціць.
На пытанне, што самае галоўнае ў жыцці, у чым яго сэнс, Галіна Станіславаўна адказала так па-жыццёваму мудра, як я яшчэ не чула ніколі.
- Я аб гэтым не думала, - кажа яна, - часу не было ды й няма. Я ведала, што мне патрэбна накарміць дзяцей, адзець іх, на ногі паставіць. Таму што асаблівай падмогі не было ад каго чакаць…
Вось і ўся філасофія: простая, але такая мудрая. Не трэба гаварыць і думаць пра высокае. Трэба рабіць так, каб тым, хто залежыць ад цябе, было добра, утульна ў гэтым свеце.
І хоць не ў грошах шчасце, аднак яны так патрэбны, каб жыць было і цяплей, і смачней.
Працавала маладая жанчына ад цямна да цямна. Гаспадарка, дзеці, дом, агарод. І ранкам на працу - касір на аўтастанцыі ў Ліпнішках. Калі аўтастанцыю закрылі, яе перавялі працаваць у Іўе. І яна ў чатыры гадзіны ранкам ужо ехала на веласіпедзе за 17 кіламетраў у Іўе, каб у 6 гадзін раніцы адкрыць аўтобусную станцыю. Дваццаць гадоў прапрацавала ў аўтобусным парку. Работа цяжкая сваім графікам, раннім пачаткам працы. Бывала, што спаць проста не было калі. Яшчэ ж хатнія абавязкі ўсе на ёй былі.
Галіна Станіславаўна кажа, што патрэбна было выжываць. Безумоўна, 80-90-я гады - не самыя лёгкія для жыцця. Ды і наогул, ці бываюць яны калі-небудзь лёгкімі? А яна яшчэ змагла і чатыры гады падрад вазіць дзяцей на Чорнае мора. Марская вада і паўднёвае сонца дапамаглі вылечыць хваробу сына. А яшчэ, калі ўлічыць, што тая непрыемная хвароба скуры часам застаецца ў людзей на ўсё жыццё, то дапамаглі не толькі марская вада і цёплыя промні сонца, дапамог цёплы клопат маці, гэтай невысокай, кволай звонку, але такой моцнай сваім нутром, сваёй душой жанчыны.
Марыя Францаўна Пякша, былы дырэктар Ліпнішкаўскага СДК, жанчына разумная, творчая, ініцыятыўная, майстрыца і проста акумулятар людзей творчых і таленавітых, зараз кіраўнік гуртка "Беларуская лялька", сказала такія словы пра Галіну Станіславаўну. Маўляў, апошнія гады ў рэкламе вельмі папулярнае выказванне "два ў адным" ці "тры ў адным", каб падкрэсліць вялікую вартасць і неабходнасць нейкага тавару. А вось сваю аднавяскоўку Марыя Францаўна назвала "сто ў адным". І растлумачыла, што Галіна Станіславаўна Кузьміч была для сваіх дзяцей і маці, і бацькам. Сама ка-сіла, габлявала дошкі, ускопвала агарод, выкідвала ўгнаенне з хляўчукоў, магла і дроў нашчапаць, і падрамантаваць нейкую гаспадарчую прыбудову. Яна моцная і фізічна, і маральна. І раўняцца на яе хочацца. Аднак цяжка ці зусім немагчыма. Гэта чалавек асаблівы.
І ёсць у яе асаблівае хоббі, якім займаюцца толькі асобныя людзі. Як ужо было сказана вышэй, яна выпякае торты, караваі і ўпрыгожвае іх карамеллю свайго прыгатавання.
Цудоўныя кветкі, цэлыя сюжетныя кампазіцыі неверагоднай прыгажосці і з добрым талентам яшчэ ж і скульптара (усё лепіцца з гарачай карамельнай масы), аб'ездзілі і выставы, і святы народнай творчасці, і святы вёсак Ліпнішкаўскага рэгіёну. Упрыгожвалі яны і пасяджэнні аматарскага аб'яднання "Натхненне", якое і сапраўды збірала ў Ліпнішкаўскім СДК людзей, у сэрцах якіх зіхацела Божая іскра.
Прыгожым караваем з рознакаляровымі карамельнымі ружамі і стужкамі заўжды адкрывалі шэсце на раённым свяце працаўнікоў аграпрамысловага комплексу аграрыі з калгаса "Авангард", а потым СВК "Агра-Ліпнішкі". А паколькі калгас перадавым быў, то і каравай-прыгажун Галіны Станіславаўны неслі на рушніку наперадзе ўсёй святочнай калоны. А яна прыязджала і стаяла ў натоўпе гледачоў, кожны раз хвалюючыся, каб усё добра было. І глядзела, ці падабаецца яе каравай людзям.
…Варыць карамель і ляпіць з яе розныя салодкія цуды навучылася яшчэ маладой дзяўчынай у гаспадыні кватэры, калі жыла ў Лідзе. У Ліпнішках пякла караваі з такімі ружамі, калі йшла на ўрачыстыя даты да сяброў, знаёмых. І тым самым стварыла сабе рэкламу. Пайшлі заказы. І яна іх выконвала. Гэта таксама дапамагала жыць. І ніхто не ведаў, што некалькі гадоў гэтая прыгажосць апальвала канцы пальцаў кандытара. Яны былі ўсе ў пухірах, балелі. З цягам часу рубцы загойваліся. І зараз яна расцягвае рукамі гарачую массу, і ўжо пальцы не атрымліваюць пашкоджання… Да ўсяго можна прывыкнуць. Нават і да болю.
Галіна Станіславаўна прапаноўвала дачцы пераняць гэтае ўменне, аднак Вольга адказалася, гледзячы на спаленыя пальцы маці.
Зараз яе кандытарская прыгажосць часам з'яўляецца на мерапрыемствах сацыяльнай службы. Таму што 8 гадоў жанчына працуе сацыяльным работнікам. Штодня чакаюць яе 9 чалавек пажылога і састарэлага ўзросту роднай вёскі. І напэўна, больш чулага, сціплага і клапатлівага чалавека цяжка знайсці. Аднак, калі патрэбна, яна рашуча ідзе ў мясцовы СВК, каб адстаяць нейкія прывылеі і правы некалі ганаровых калгаснікаў, знакамітых працаўнікоў, а зараз старых нямоглых людзей.
Яна спраўляецца паўсюдна. Характар такі, а яшчэ…Жыццё даказвае, што слабых жанчын не бывае, калі спадзявацца няма на каго. І наша гераіня - простая, сціплая, прыгожая і адначасова адказная, майстрыца, працаўніца, гаспадыня - яркі доказ таму.


В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.