Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"


 

Язык:

Цудоўнае падарожжа па краінах Прыбалтыкі і Скандынавіі

Актуальное

Чалавеку заўсёды хочацца ведаць больш, чым ён ведае. Кожны імкнецца ўзбагаціць свой кругагляд, атрымаць уражанні, даведацца, як жывуць людзі ў іншых краінах, атрымаць веды пра жыццё святых.

Нам, парафіянам касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, пашчасціла стаць удзельнікамі цудоўнага падарожжа па краінах Прыбалтыкі і Скандынавіі, ініцыятарам якога быў ксёндз Ян Гавецкі.

Ксёндз Ян зацікавіў нас жыццёвым шляхам святой Брыгіты Швецкай, якая была кананізавана ў 1391 годзе. У 1999 годзе Папа Іаан Павел ІІ аб'явіў святую Брыгіту Швецкую апякункай Еўропы. Святая Брыгіта была прарочыца, візіянерка, манахіня, заснавальніца ордэна,  якая шмат зрабіла для свету і духоўнага асветніцтва. Такая асоба не могла не зацікавіць нас, і мы адправіліся на радзіму святой Брыгіты Швецкай і не толькі...

 Першым нашым прыпынкам быў горад Рыга. Рыга ветліва сустрэла нас промнямі ранішняга сонца.  Знаёмства з горадам пачалося з наведвання касцёла Святой Маці Божай Балеснай, дзе мы ўсе сталі ўдзельнікамі святой імшы. Затым цудоўная экскурсія па старой Рызе, знаёмства з архітэктурай сённяшняга дня.

З Рыгі, на круізным караблі "Рамантыка", мы адправіліся ў краіны Скандынавіі, пераплыўшы Балтыйскае мора. 

Надвор'е у Нарвегіі выдалася сонечным, надзвычай цёплым. Мы змаглі ўбачыць  славутасці сталіцы Нарвегіі Осла, паўдзельнічаць у святой імшы ў незвычайным для нас касцеле, пабудаваным у сучасным стылі.

Падымаючыся ў горы, мы змаглі палюбавацца прыгажосцю  вясенняй прыроды, праз некаторы час мы завіталі ў госці да зімы, змаглі пагуляць у снежкі.  Затым на караблі  плылі па Нарвежскіх фіёрдах.

Фіёрды - гэта звілістыя марскія залівы, абступленыя велічнымі гарамі. Аб фіёрдах цяжка расказаць, іх трэба ўбачыць. Хацелася яшчэ і яшчэ любавацца гэтай незвычайнай прыгажосцю, але час ляцеў хутка, і мы, пакінуўшы Нарвегію, адправіліся ў Швецыю.

 Стакгольм сустрэў нават не вясновым  надвор'ем, а  летнім.  Наш гід Андрэй, безумоўна, чалавек шырокай эрудыцыі,  пазнаёміў нас з гісторыяй, архітэктурай Стакгольма, павадзіў па вуліцах сталіцы, расказваючы цікавыя гісторыі і легенды. Мы убачылі, як  жывуць шведы, пабывалі ў школе,  дзіцячым садку і адчулі атмасферу іх жыцця. Прыемнай нечаканасцю было наведванне каралеўскага палаца Карла XVI Густава , дзе турыстам дазволена гуляць па яго лесвіцах і пакоях, нават пасядзець на  троне караля. Сам кароль працуе ў гэтым жа  палацы. Гуляючы па алеі, дзе цвіце сакура,  адчувалі дакрананне пялёсткаў гэтага прыгожага, незвычайнага,  адцвітаючага  дрэва. У каплічцы Божай Міласэрнасці нас сустрэлі як сваіх, як родных, тут мы адчулі еднасць вернікаў усяго свету.

 І зноў наш цудоўны  карабель "Рамантыка"   наблізіў нас да Радзімы. Вільнюс стаў завяршальным горадам у нашым падарожжы. Нам было за што дзякаваць Маці Божай Астрабрамскай, дзе  пры  абразе была праведзена імша.

Вось такім узбагачаючым, запамінальным, цікавым, незвычайным, духоўным і не толькі было наша падарожжа. Дзякуем арганізатару ксяндзу Яну Гавецкаму.

Удзельнікі падарожжа.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.