Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


Цікавы тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню маці, прайшоў у Ліпнішкаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Образование / Четверг, 14 октября 2021 16:01 / Просмотрено: 468
"Самая любімая, самая родная" - пад такім дэвізам у старшай дашкольнай групе ДУА "Ліпнішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" ладзіўся тыдзень, прысвечаны Дню маці. Тэматычны тыдзень прайшоў вельмі ярка, трапятліва і цікава. Праводзіліся розныя мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх з'яўлялася выхаванне ў дашкольнікаў любові і павагі да маці, развіццё творчых здольнасцяў дзяцей і стварэнне ўтульнай, хатняй атмасферы свята.
 
Дзеці разам з выхавальнікамі праводзілі займальныя гутаркі аб блізкім і дарагім чалавеку, чыталі мастацкія творы пра маму, вучылі цудоўныя песні і вершы, танцавалі, малявалі партрэты любімых матуль і рыхтавалі падарункі.   Дзеці з вялікім задавальненнем прыняліся за маляванне партрэтаў для выставы "Мая матуля сама прыгожая". Было вельмі прыемна глядзець, з якой любоўю дзеці малявалі сваіх мам. У сваіх працах яны змаглі перадаць не толькі знешняе падабенства, але і бязмежную любоў да сваіх матуль.
У падарунак мамам дзеці зрабілі выдатны гаршчочак з кветкамі, у які ўклалі сваю любоў і клопат, чулае і ўважлівае стаўленне да самага дарагога чалавека – мамы.
З Днём маці ад душы павіншавалі ўсіх мам выхавальнікі групы і пажадалі, каб ніколі не было слёз у матчыных вачах, каб твар свяціўся ад усмешак, каб мамы адчувалі цяпло і любоў ад сваіх дарослых і маленькіх дзяцей!

Т. Здончык, выхавальнік ДУА “Ліпнішкаўскі дзіцячы сад  - сярэдняя школа.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Носите ли вы медицинскую маску в общественных местах?

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.