Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

З крыніц прыгажосці, таленту і працы. На Іўеўшчыне адбылося свята “Бакштаўскі каларыт” (+відэа)

Главное

А праўда, навошта нам сонца Манака, калі ў Іўеўскім раёне амаль што кожныя выхадныя можна добра адпачыць ў маленькіх вёсачках ці аграгарадках. У кожнага, хто прыехаў 7 жніўня 2022 г. ў в.Бакшты  на фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт», у душы стала светла, радасна і кветкава.

Гэта быў сапраўдны шматжанравы фестываль - конкурс мастацтваў, які цудам змясціўся на пляцоўцы каля аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы, можа, таму, што галоўнае не тэрыторыя, а думкі, пачуцці і эмоцыі, якія ён падарыў людзям. Фестываль склікаў знаўцаў і аматараў вясковай культуры, прадстаўленай песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

Шанаваць сваё і памятаць мінулае - вось заклад паспяховага развіцця любой дзяржавы. Раённы конкурс побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” дапамог успомніць немудрагелістыя рухі і, як лічылі нашы продкі,  іх уплыў на здароўе чалавека, прынёс шмат прыемных хвілін і знаёмств.

Калектывы аматарскай творчасці раёна зрабілі для гасцей  канцэрт “Гучы, родная песня”. Чысціня гукаў адрознівае беларускую народную песню ад іншых мелодый. І гэта тая самая чысціня, ад якой залежыць энергетычны, духоўны патэнцыял працягу роду; гэта досвед, які назаўжды застанецца ў памяці, не зменіць каштоўнасці і погляды жыцця беларускага народа.

Адчуць сябе ў сваёй талерцы дапамагала беларуская вясковая кухня – вышэйшы клас. Гэта паказала выстава-дэгустацыя страў і напояў “Што ні страва – дзіўны смак”. Яна ж не давала нікому застацца галодным, бо наш народ гаспадарлівы і гасцінны.

На Іўеўшчыне і за яе межамі добра ведаюць імёны такіх майстроў, як Юзэфа Старасціна, Вера Чурэйна, Ірына Смірнова і іншыя. А слава здабываецца працай, як вядома. Плён працы таленавітых і самабытных майстроў можна было ўбачыць на выставе-кірмашу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З крыніц прыгажосці” і  нават прыняць самім удзел у  майстар-класе па традыцыйных рамёствах “Сакрэты рамяства”.

Як вам? Ацаніце працу майстроў.

Чым далей мы ад мітусні, тым больш бачым прыгажосці.Фестываль з яго выставай прадметаў народнага побыту “Зроблена рукамі землякоў” выклікаў жаданне паўтарыць дома прыгатаванне страў беларускай кухні і зрабіць гэта менавіта ў чыгуне, а падаць у гліняным посудзе з драўлянай лыжкай.

Бларусы умеюць ад душы не толькі працаваць, але і адпачываць. Доўга гучалі песні, шмат было жадаючых танчыць, прымаць удзел у забавах і конкурсах. А для малых працавалі атракцыёны.

Вельмі хацелася мне прыдумаць новае сьвята. Напрыклад, "Бабуліна піражкі". Сабраць бабуль і ўнукаў у вясковай хаце з адпавядным інтэр'ерам, дзе і тканыя покрывы, і вышытыя абрусы...А потым уплятаць прыгатаваныя бабулямі толькі па вядомых ім рэцэптах піражкі пад мернае ціканне гадзін з зязюляй і бабулінымі апавяданнямі пра мінулае.

Але навошта прыдумляць такое свята з радасцю, смехам і вяселлем, калі яно ўжо існуе - фестываль вясковай культуры «Бакштаўкі каларыт».

Ірына Халява.

Фота Кірыла Маціфейчыка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.