Цудоўны і багаты наш край. Край, у якім жывуць надзвычай добрыя, працавітыя людзі. Менавіта такім быў род Умястоўскіх, які жыў і працаваў у Жамыслаўлі ў 18-19 стагоддзях. Убачыць прыгажосць гэтых мясцін і спазнаць працавітасць і справы нашых продкаў запрашаем на фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца 7 чэрвеня ў 17.00 у аг. Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.

У праграме:
- урачыстае адкрыццё “Вітаем знатных асоб і гасцей фэста”;
- дэфіле калекцыі адзення лялек-матанак “Кола жаночага лёсу” дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг. Ліпнішкі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу;
- канцэртная праграма вакальнай групы “Викенд” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу;
- канцэрт народнага вакальнага квартэта “Вакаліз” Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў;
- музычна-танцавальная праграма “Мелодыі ў старадаўнім парку”;
- святочны салют.
Упершыню на фэсце выступяць народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёсачкі-калыскі” Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра і народны ансамбль песні “Уладары” Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры.
У вас будзе магчымасць пачаставацца графскім пірагом па старынным рэцэпце Умястоўскіх, які аднавілі Андрэй і Таццяна Мястоўскія, а выпякла дэсерт Іна Лобач, гаспадыня пякарні “Сапраўдны смак”.
На працягу свята працуюць: атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, выстаўка “З гісторыі фэста”. А таксама запросім усіх жадаючых адведаць духмянай юшкі.
Аркамітэт.