27 сакавіка ў Іўі адбудзецца Гарадскі крыжовы шлях.
Набажэнства Крыжовага шляху – гэта своеасаблівае разважанне Мукі Хрыста, спалучаная з сімвалічным шляхам. Гэты шлях вызначаюць 14 сумных падзеяў (калі Езус нёс крыж з месца асуджэння ад прэторыі Пілата да месца ўкрыжавання на Галгоце), якія называюць стацыямі. Сёлета набажэнства будзе прысвечана тэме прабачэння.
Крыжовы шлях у Іўі больш традыцыйна праходзіць у Вялікую сераду па вуліцах горада.
Сёлета маршрут будзе выглядаць наступным чынам: касцёл Св. Ап. Пятра і Паўла – вул. К.Маркса – пл. Камсамольская (Белпошта – райвыканкам – Беларусканк) – вул. К.Маркса - касцёл Св. Ап. Пятра і Паўла.


Пачатак у 17.30
Просьба да кіроўцаў у гэты дзень з 17.30 да 19.00 выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Дэканат Іўе.