Мой аповед пра чалавека, якi быў патрыётам сваёй Радзiмы, падлеткам абараняў яе ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Ён нарадзiўся ў прыгожым куточку Беларусi на беразе магутнай ракi Нёман. Яна адкрыла яму ўсю непаўторнасць роднага краю.
«Тут я радзiўся, рос, мужаў,
Жылi браты, сёстры, родная мацi,
I Нёман казкi мне складаў…».
Так пiсаў Канстанцiн Давыдавiч Побаль, ураджэнец вёскi Мiкалаева Iўеўскага раёна.

У далёкiм 1927 годзе зˊявiýўся на свет светлавалосы хлопчык с блакiтнымi вачыма ў маленькай сялянскай хатцы ў сям'ˊi Давыда Мiхайлавiча i Глафiры Канстанцiнаўны. Гэтая хата, як матуля, сагравала дзяцей (а iх было сямёра ў сям’і) у галодныя i халодныя гады iх маленства.
Як успамiнаў Канстанцiн Давы-давiч, абутку i цёплага адзення не было, i сядзелi дзецi ўсю зiму на печы. А ў вайну ў хаце жыло да 25 чалавек, бо ў вераснi 1943 года фашысцкiя самалёты разбамбiлi ўсю вёску, хаты згарэлi ў другi раз, бо першы пажар здарыўся ў 1939 годзе. Толькi на ўскрайку на беразе Нёмана нейкiм цудам засталася хата Побаляў.
Галоднай i халоднай выдалася зiма 1941-1942 гадоў. У сваiх успамiнах Канстанцiн Давыдавiч пiсаў, што ў канцы снежня 1941 года да яго бацькi прыйшла Вера Рыгораўна, пляменнiца святара, i папрасiла каня, каб паехаць жабраваць па вёсках. Муж быў на вайне, у сям'і гадавалася двое дзяцей, зямлi ў iх не было. З болем чытаюцца гэтыя ўспамiны, як 14-гадовы хлопчык у лапцях i адзенні, сабраным па ўсёй хаце, вазiў у моцны мароз змучаную жанчыну, якая прасiла хлеба для сваiх галодных дзяцей. Але ўсе ў той час былi галодныя… Шмат пазней працаваў Канстанцiн Давыдавiч у гэтых мясцiнах, балючыя гэта былi ўспамiны.
У гады вайны ўслед за старэйшым братам Леанiдам Косця яшчэ ў непаўналетнiм узросце пайшоў у партызаны. За ўдзел у партызанскай барацьбе ўзнагароджаны медалём «За боевые заслуги». Шмат пазней былы партызан атрада iмя Чкалава брыгады «Наперад» хадзiў з дзецьмi ў паходы па партызанскiх мясцiнах, сустракаўся з былымi партызанамi, запiсваў iх успамiны. У яго архiвах захавалася шмат матэрыялаў, на жаль, не ўсе яны апублiкаваны.
Нягледзячы на беднату i цяжкае матэрыяльнае становiшча бацькi падтрымлiвалi сваiх дзяцей у жаданнi вучыцца. Канстанцін Побаль закончыўý Навагрудскае педагагiчнае вучылiшча. У 1949 годзе пачаў сваю працоўную дзейнасць у якасцi настаўнiка пачатковых класаў Дзяляцiчскай НСШ i да выхаду на пенсiю ў 1988 годзе працаваў настаўнiкам гiсторыi, сумяшчаючы большы час гэтую працу з пасадай дырэктара школы.
Пазней ён закончыў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Ленiна па спецыяльнасцi "гiсторыя". Яго цiкавiла гiсторыя роднага краю.

Канстанцін Побаль з’яўляўся сельским карэспандэнтам газеты «Путь Ильича», пазаштатным карэспандэнтам газеты «Працоўная слава», членам раённай камiсii па стварэннi гiсторыка-дакументальнай хронiкi гарадоў i раёнаў Беларусi «Памяць» Валожынскi раён». Асаблiвае месца ў яго творах займала тэма Вялiкай Айчыннай вайны. Так у розныя гады героямi яго артыкулаў сталi Васiль Шубiн, Пётр Лайковiч, Мiкалай Свякла, Сяргей Аўдзевiч, Люся Сечка, Пётр Магер i iншыя.
Родная вёска, яе гiсторыя – гэтую тэму Канстанцiн Давыдавiч не мог абысцi ў сваiх даследаваннях. У Мiкалаеве, заснаваным у пачатку XV стагоддзя i атрымаўшым назву па iменi заснавальнiка (феадал Мiкалай Кiшка), заўсёды жылi працавiтыя i вольналюбiвыя людзi. Калi прыйшлi фашысты, амаль уся моладзь вёскi пайшла ў партызаны. «Усяго ў Чырвонай армii ваявала 39 чалавек, 14 – загiнула ў партызанах, 32 мiрных жыхара было расстраляна фашыстамi» - так пiсаўý Канстанцiн Давыдавiч у сваiм артыкуле «Молодость древнего Николаева» (газета «Путь Ильича», № 83, 1970 г.)
Усё сваё працоўнае жыццё Канстанцін Побаль выхоўваў у навучэнцаў любоў да роднага краю, адказнасць за яго свабоду i незалежнасць. Ён iнiцыяваў экскурсii школьнiкаў у Хатынь, Брэсцкую крэпасць, на Курган Славы i ў другiя мясцiны нашай прыгожай Радзiмы.
Былы партызан, ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, старшыня савета ветэранаў вайны i працы Канстанцiн Давыдавiч Побаль – грамадзянiн сваёй краiны, адукаваны, добразычлiвы чалавек, такiм ён быў, такiм застаўся ў памяцi людзей, якiя яго ведалi.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Iрына Пупа, г. Віцебск.