1 сентября 2025
|
Язык:
ru
beendefritesnlptsvzh
  • Главная
  • Поиск
  • PDF-рассылка
  • Реклама
    • Оплата
    • Контакты
  • Главная
  • Поиск
  • PDF-рассылка
  • Реклама
  • Оплата
  • Контакты
  • Архив новостей
IvyeNews.by
Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
О людях
Так хочацца ў Шчучы Бор!  Падарожжа па малой радзіме з краязнаўцам Алегам Ігліцкім

Так хочацца ў Шчучы Бор! Падарожжа па малой радзіме з краязнаўцам Алегам Ігліцкім

  • Ещё
    • Все новости
    • Главное
    • Год благоустройства
    • От слов - к делу!
    • Экономика
    • Власть
    • Гучная падзея
    • Происшествия
    • Проект "В поле зрения депутата"
    • клуб юных журналистов
    • Колонка главного редактора
    • Наука и технологии
    • Культура и творчество
    • Образование
    • Здоровье
    • Спорт и туризм
    • Актуальное
    • Служба "101": без дыма и огня
    • Афиша
    • Блог детского психолога Ольги Матейко
    • Блог Анны Хауста
    • Проект "Улица героя"
    • 80 мірных гадоў
    • Символы моей страны
    • Экология
    • Выборы-2025
    • Наша жизнь
    • Мнения
    • РОВД информирует
    • ПРОЕКТ - Ровесники молодой Беларуси
    • О малой родине
    • О людях
    • Помнить, чтобы жить
    • Добрые дела
  • Главная
  • За лепшую долю для сваіх землякоў. 82 гады спаўняецца з дня гібелі Марыі Мікалаеўны Чэрнік

За лепшую долю для сваіх землякоў. 82 гады спаўняецца з дня гібелі Марыі Мікалаеўны Чэрнік

Все новости / 20 августа 2023

Гэтымі днямі спаўняецца 82 гады з дня гібелі першага дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, нашай зямлячкі, жыхаркі в. Белы Бераг Марыі Мікалаеўны Чэрнік, якая разам са сваім старэйшым сынам Мікалаем за актыўную дзейнасць у передваенны час, дэпутатскую работу пасля ўз’яднання  Заходняй Беларусі з Усходняй была жорстка расстраляна фашысцкімі акупантамі. 

40 гадоў таму назад колішняму супрацоўніку раённай газеты «Путь Ильича» Алегу Ігліцкаму ўдалося пагутарыць з жонкай актывіста Уладзіміра Шалянка Евай Міхайлаўнай з Юрацішак і сынам Марыі Мікалаеўны  Леанідам Лук’янавічам, які падзяліўся падрабязнасцямі  з жыцця сваёй маці. Тады ў некалькіх  нумарах нашай газеты выйшаў шэраг публікацый, якія потым былі выкарыстаны супрацоўнікамі Іўеўская раённай бібліятэкі для серыі брашур “Вяртаем забытыя імёны”.

Карыстаючыся гэтымі матэрыяламі, мы нагадаем нашым чытачам аб жыццёвым шляху і актыўнай грамадскай дзейнасці нашай гераічнай зямлячкі, імя якой сёння носіць Бакштаўская СШ.

Бакштанская зона да 1939 года, як уся Заходняя Беларусь, была пад уладай панскай Польшчы. Людзі жылі вельмі бедна. Яны верылі, што наступіць той дзень, калі Заходняя Беларусь будзе вольная ад белапольскіх акупантаў. Верыла ў гэта і Марыя Мікалаеўна Чэрнік. І каб наблізіць гэты светлы дзень вызвалення, яна актыўна ўключылася ў падпольную працу. Пры яе непасрэдным удзеле была створана ячэйка КПЗБ у Белым Беразе. У яе склад увайшлі адданыя народу і партыі камуністы Дзям’ян Пятровіч Русак, Андрэй Паўлавіч Бацян, Уладзімір Антонавіч Шалянок. Яны падтрымлівалі цесную сувязь з падпольнай арганізацыяй у Бакштах, у якой налічвалася больш за 20 чалавек.

...Ішоў 1933 год. Ён знамянальны быў тым, што  ўзнялася дзейнасць белабярэжскіх і бакштаўскіх падпольшчыкаў. Ніхто не падазраваў, што простая сялянка Марыя Чэрнік, у якой трое малых дзяцей, распаўсюджвае лістоўкі, якія заклікаюць прагнаць з беларускай зямлі польскіх паноў.

У сям’і ведалі, што Марыя Мікалаеўна ўключылася ў цяжкую і небяспечную справу, але не перашкаджалі ёй. Падпольшчыкі, у тым ліку і Чэрнік, некалькі разоў арганізоўвалі забастоўкі рабочых на лесараспрацоўках. Польскія ўлады выклікалі паліцыю, але забастоўкі працягваліся, заказы фірмы не выконваліся да таго часу, пакуль гаспадары лесанарыхтовак не задавальнялі патрабаванні рабочых.

Рэвалюцыйная барацьба працоўных станавілася асабліва актыўнай у дні рэвалюцыйных свят. Не зважаючы на жорсткія праследванні польскай паліцыі, у 1936 годзе ў ноч з 30 красавіка на 1 мая ў Бакштах на будынках паліцэйскага ўчастка і гміны падпольшчыкамі былі вывешаныя чырвоныя сцягі з надпісам  «Няхай жыве савецкая ўлада! Далой польскі фашызм!»

Вераснёўскай раніцай 1939 года белабярэжцы прачнуліся, пачуўшы грукат на бальшаку. У 4 гадзіны раніцы па дарозе з Валожына на Бакшты прайшлі танкі і машыны. Людзі са здзіўленнем пазіралі ў вокны, але не асмельваліся выйсці на вуліцу. «Што такое? Што здарылася?» – пыталіся яны адзін аднаго. «Рускія! Нашы! Свабода!» – крычалі іншыя і цалавалі, абдымалі тых, хто яшчэ не ведаў пра тое, што Заходняя Беларусь вызваленая.

Марыя Мікалаеўна зняла з галавы чырвоную хустку і парвала яе на кавалкі. Чырвоныя ласкуты белабярэжцы прымацавалі на палку і выйшлі сустракаць чырвонаармейцаў.

Сапраўды ўсенародным святам для жыхароў былога Юрацішкаўскага раёна былі выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР. Вось што ўспамінае пра гэты знамянальны дзень ураджэнка вёскі Белы Бераг Ева Міхайлаўна Шалянок.

— Таварышы! Час паншчыны скончыўся. Цяпер мы самі сабе будзем гаспадарамі на зямлі. І яркім сведчаннем сапраўднага народаўладдзя з’яўляюцца выбары прадстаўнікоў народа ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР. Вось і сёння вы павінны абраць свайго дэпутата ў дзяржаўны парламент.

Белабярэжцы загаварылі. Раптам хтосьці прапанаваў:

- Давайце абярэм Марыю Чэрнік! А што, падыходзячая кандыдатура!

— Марыю! Марыю! – закрычалі ў зале.

А затым наперад выйшла Марыя Мікалаеўна і ад радасці заплакала:

—  Дзякуй за тое, што аказалі мне, простай сялянцы, давер быць вашым прадстаўніком у вышэйшым органе ўлады краіны. Давер ваш паспрабую апраўдаць.

Пасля выбараў Марыя Чэрнік актыўна ўключылася ў грамадскую працу. Па-першае, людзей трэба было навучаць грамаце. І Марыя Мікалаеўна з энтузіязмам узялася за арганізацыю школ.   Разам са старэйшым сынам Мікалаем яна ездзіла на кані па вёсках, праводзіла сходы, распавядала аб тым, якія змены павінны адбыцца ў тутэйшых месцах, заклікала сялян навучацца грамаце.

Паводле яе хадайніцтва былі адкрытыя ў 1939 годзе беларускія школы для дзяцей беднякоў у Белым Беразе, Паташні, Каменнай Слабадзе, Шчучым Бары, Грабаве, Бакштах.

У той час Марыя Чэрнік і сама вучылася грамаце. Да яе ішлі людзі з пытаннямі, і слова дэпутата было для іх не толькі абнадзейваючым, але і дзелавым. Яна спяшалася на дапамогу людзям і ведала, што патрэбна, што яе чакаюць, на яе спадзяюцца.

Пад уплывам Марыі Мікалаеўны духоўна фарміраваўся яе старэйшы сын Мікалай. Ён узначаліў камсамольскую арганізацыю белабярэжскага смолзавода, быў завадатарам вечарынак. 

У 1940 годзе Марыя Міка-лаеўна Чэрнік рабіла спробу арганізаваць у краі балот і лясоў першыя калектыўныя гаспадаркі. Але не ўдалося ёй ажыццявіць мару. Грымнула вайна.

Грукат ваеннай кананады даносіўся здалёк у ціхую вёсачку над Іслаччу. 

На наступны дзень пасля вяртання з Валожына яна сустрэла ў лесе некалькі савецкіх салдат. Змардаваныя, у скрываўленых бінтах, яны адступалі.

- Пачакайце, родненькія, я вам хоць паесці прынясу, — сказала яна і пабегла дадому за салам і варанай бульбай.

І так некалькі дзён яна сустракала нашых байцоў, карміла іх, перавязвала раны і паказвала глухія дарогі, па якіх можна было незаўважанымі сысці. Пра сябе думала менш за ўсе, хоць ведала, што калі прыйдуць фашысты, то яе расстраляюць у ліку першых.

Неўзабаве белабярэжцы ўбачылі немцаў. Пазней Марыі Мікалаеўне стала вядома, што фашысты спыніліся ў Бакштах. Для падтрымання «новага парадку» там раскватараваўся іх гарнізон, камендатура.

Жыць у доме для Марыі Мікалаеўны стала небяспечна, і яна пайшла ў лес. Дома начавала рэдка. Яе не пакідала думка арганізаваць партызанскі атрад або самой далучыцца да народных мсціўцаў. Але ў першыя месяцы вайны атрада ў тутэйшых месцах яшчэ не было, а спроба стварыць яго зацягвалася.

 Жнівень 1941 года быў як ніколі трывожным. Фашысты лютавалі. Пад свіст нагаек яны прымушалі мясцовых жыхароў грузіць падбітыя танкі на платформы аўтамашын. Акупанты закрылі школы, абклалі насельніцтва буйнымі падаткамі. Цярпення ў людзей не хапала. Затое былым буржуазным нацыяналістам «новы парадак» прыйшоўся па душы. Гэта яны каравым почыркам напісалі доўгі спіс прозвішчаў былых членаў КПЗБ, савецкіх і дзяржаўных работнікаў і падалі яго ў нямецкую камендатуру ў Бакшты.

Афіцэр камендатуры доўга трымаў гэты спіс у руках, на лбе яго выступіў халодны пот, затым яго погляд упаў на адну з прозвішчаў.

— Марыя Чэрнік, — вымавіў ён на ламанай рускай мове і абурыўся: — Дэпутат! Чаму да гэтага часу яна на волі?!

Афіцэр зрабіў доўгую паўзу і працягнуў:

— Чарніца... Чарніца... Русак... Шалянок... Бацян... Чарніца...

Ён прачытаў доўгі спіс прозвішчаў.

- Можа ты мне скажаш, Кульша, колькі тут у вас гэтых Чэрнікаў, якія заўтра нас з табой расстраляюць?

- Шмат, спадар начальнік. Тут у нас гэтых Чэрнікаў, куды ні павярніся!

— Расстраляць! Расстраляць гэтых камуністаў сёння ж, ноччу!

Афіцэр выбег з кабінета, а пісар камендатуры Стась Кульша, закрыўшы твар рукамі, так і застаўся сядзець за сталом.

— Божа мой! - падумаў ён, —  калі іх усіх расстраляюць, уся віна ўпадзе на мяне. Хай я сёння герой, але ўлада можа змяніцца, і тады мяне, бездапаможнага пісарышку, спытаюць: «Чаму пайшоў да немцаў служыць і трымаў у руках гэты «чорны», спіс?»

Дрыготкай рукой ён знарок перавярнуў чарніліцу на аркуш паперы і заліў чарніламі большую палову прозвішчаў. На жаль, не ўсе.

Паліцаі і немцы акружылі дом Марыі Мікалаеўны Чэрнік. Раздаўся гучны стук у дзверы. У гэты час, схаваўшыся ў кусты каля Іслачы, пракраўся старшыня Бакштаўскага сельвыканкама Аляксандр Рыгоравіч Шэмет. На некалькі хвілін ён спазніўся і не паспеў папярэдзіць Марыю Мікалаеўну, што немцы зладзілі аблаву.

Яны заламалі ёй рукі і звязалі калючым дротам. Затым наставілі аўтаматы ў грудзі Мікалая. У Мікалая была да гэтага магчымасць уцячы, але ён убачыў, як там, у двары, мільгалі цені. Дом быў акружаны.

Іх пагналі па дарозе ў сасоннік, які рос недалёка ад вёскі Белы Бераг. Марыя Мікалаеўна ішла разам з 19-гадовым сынам Мікалаем. За імі ішоў Дзям’ян Русак, побач — Мікалай Чэрнік, Уладзімір Шалянок, Андрэй Бацян. Да месца расстрэлу яны ішлі моўчкі, не слухаючы брыдкаслоўі паліцаяў, якія яны лілі ў іх адрас. У перадсмяротныя хвіліны ў памяці падпольшчыкаў усплылі і горкія, і шчаслівыя моманты жыцця, якую яны прысвяцілі барацьбе за сапраўднае людское шчасце. Яны былі чыстыя перад народам, як кропелькі ранішняй расы, і паміраць ім тады было зусім не страшна.

— Дэпутат не хоча сказаць апошняе слова? — здзівіўся афіцэр.

— З вамі не тое што казаць, на вас, паразітаў, глядзець не хачу! — кінула фашыстам смелыя словы Чэрнік.

... Упалі на зямлю скошаныя аўтаматнымі чэргамі Марыя Мікалаеўна, яе сын, Андрэй Бацян, Мікалай Чэрнік. Ён толькі паспеў крыкнуць: «Бяжы! —  і пабег лесам у бок вёскі. Дзям’ян Русак таксама кінуўся ў кусты, але не паспеў сысці ад куль. Цудам застаўся жывы толькі Шалянок. Доўгі час ён бадзяўся па пушчы, а затым падаўся ў Талачынскі раён. Там ваяваў у партызанскім атрадзе, але не дажыў да светлага дня Перамогі – загінуў.

Кірыл Маціфейчык.

 

Аўтар выказвае падзяку краязнаўцу Алегу Ігліцкаму і калектыву Іўеўскай раённай бібліятэкі.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору для вытворчасці нацыянальнага кантэнту.


Вернуться назад

Читайте ещё: Все новости

Столкнулись с проблемой Пишите в чатбот ескага краю в Телеграм

Столкнулись с проблемой? Пишите в чат-бот "Іўеўскага краю" в Телеграм

Все новости 01 сентября 2025
В Телеграм-канале газеты «Іўеўскі край» t.me/ivyenews работает чат-бот @Ivyenews_bot , где можно рассказать о наболевших вопросах и проблемах, направить свои предложения по улучшению качества жизни в... Читать всё
Скандал в польском университете сообщается о поддельных дипломах и аферах на миллионы злотых

Скандал в польском университете: сообщается о поддельных дипломах и аферах на миллионы злотых

Все новости 01 сентября 2025
Скандал разгорелся вокруг одного из частных университетов Польши, сообщается о поддельных дипломах и аферах на миллионы злотых, передает радио RMF24.По данным польских СМИ, Университет внутренней безо... Читать всё
В Гродненской области за сутки за нарушение ПДД к ответственности привлечены  пешеходов

В Гродненской области за сутки за нарушение ПДД к ответственности привлечены 65 пешеходов

Все новости 01 сентября 2025
За прошедшие сутки на территории Гродненской области сотрудниками Госавтоинспекции пресечено 891 нарушение ПДД. Об этом БЕЛТА сообщили в УГАИ УВД Гродненского облисполкома.В частности, задержаны четыр... Читать всё
Минприроды предлагает обсудить проект постановления об отходах производства

Минприроды предлагает обсудить проект постановления об отходах производства

Все новости 01 сентября 2025
Проект постановления Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды вынесен на общественное обсуждение, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Национальный правовой интернет-портал.Проект постановлен... Читать всё
На ешчыне пройдзе навукова асветнцкая экспедыцыя Дарога да святыня

На Іўеўшчыне пройдзе навукова –асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”

Все новости 01 сентября 2025
5 верасня Іўеўшчына будзе сустракаць XXXII навукова-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”. Такое штогадовае паломніцтва па традыцыі з'яўляецца адным з галоўных мерапрыемстваў святкавання Дня бел... Читать всё
Сентябрь в Беларуси объявлен месяцем экологического туризма

Сентябрь в Беларуси объявлен месяцем экологического туризма

Все новости 01 сентября 2025
Сентябрь в Беларуси объявлен месяцем экологического туризма, сообщили БЕЛТА в Национальном агентстве по туризму."В республике второй год подряд посвящается каждый месяц определенному виду туризма, и с... Читать всё
Первый звонок прозвенел для учащихся и педагогов Ивьевской СШ

Первый звонок прозвенел для учащихся и педагогов Ивьевской СШ

Все новости 01 сентября 2025
Первый звонок прозвенел для учащихся и педагогов Ивьевской СШ. Учреждение образования возглавила Ольга Некрасова.Участие в торжественной линейке, посвященной Дню знаний, приняли заместитель начальника... Читать всё
Двадцатый юбилейный учебный год в гимназии  г Ивье стартовал торжественной линейкой

Двадцатый юбилейный учебный год в гимназии №1 г. Ивье стартовал торжественной линейкой

Все новости 01 сентября 2025
В гимназии №1 г. Ивье стартовал 20-й юбилейный учебный год, который проходит в год 80-летия Великой Победы и Год благоустройства.  За это время  в большой мир учреждение выпустило  598 выпускников, их... Читать всё
Александр Лукашенко назвал пять приоритетов для семьи ШОС

Александр Лукашенко назвал пять приоритетов для «семьи ШОС»

Все новости 01 сентября 2025
Президент выступил на заседании Совета глав государств ШОС в формате «ШОС плюс».Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал пять приоритетов для "семьи ШОС". Об этом глава государства заявил на засе... Читать всё
Помощник Президента  инспектор по Гродненской области Константин Бурак поздравил медиковпервокурсников с началом нового учебного года

Помощник Президента - инспектор по Гродненской области Константин Бурак поздравил медиков-первокурсников с началом нового учебного года

Все новости 01 сентября 2025
В этом году ряды медуниверситета пополнили 682 отечественных и порядка 320 иностранных студентов.В Гродненском государственном медицинском университете в День знаний прошло традиционное праздничное ме... Читать всё

Важное

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться  на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты.

Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 5 руб.;
– на три месяца – 15 руб.; 
– на шесть месяцев – 30 руб.

Наши контакты

P/с: BY47 BAPB 3015 2768 6001 4000 0000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск. Код BAPBBY2X,

УНН: 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес: 231337, Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 18

Способы оплаты

IvyeNews.by

Перепечатка материалов только с письменного разрешения редакции.


Любые изменения текстов, заголовков, фотографий ivyenews.by при перепечатке ЗАПРЕЩЕНЫ.
Активная и индексируемая гиперссылка на источник материала обязательна.

Учредители:

  • Ивьевский районный исполнительный комитет.
  • Ивьевский районный Совет депутатов.

Главный редактор:
Ирина Михайловна Лысогор
Тел: 8 (01595) 6-34-80

Наши реквизиты

УНП: 500051130
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №988 от 6 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь

Адрес:
231337, Гродненская область, г.Ивье, ул. 1 Мая, 18

Банковские реквизиты:
р/с № BY47BAPB30152768600140000000 ОАО "Белагропромбанк" г. Минск, код BAPBBY2X

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by
Тел/Факс: 8 (01595) 6-96-40

Главное меню

  • Главная
  • Все новости
  • PDF-рассылка
  • Реклама
  • Оплата
  • Контакты
  • Поиск
  • Архив новостей
Яндекс.Метрика
Copyright © 2025 IvyeNews.by
Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Разработка сайта - REDportal