У бібліятэцы-філіяле аграгарадка Геранёны (бібліятэкар Інэса Грынюк) праводзіцца многа цікавых спраў. Гэта і выстава карцін мясцовай мастачкі Наталлі Мацкевіч, мерапрыемствы для школьнікаў, прысвечаныя "чырвоным" датам календара. Вядома, выставы кніг, пісьменнікаў-юбіляраў, сустрэча з работнікамі РАНС і многае другое.
У Геранёнах пражывае вельмі многа таленавітых людзей, у якіх разнастайныя хобі. Гэтыя імёны адкрываюцца, дзякуючы выставам у бібліятэцы.
Я асабіста добра знаёма з цікавай жанчынай Галінай Багуславаўнай Навіцкай, якая ўжо 25 гадоў працуе ў Геранёнскай СШ: спачатку сакратаром-машыністкай, затым лабарантам, цяпер вахцёрам-вартаўніком.

З вясны да восені яна вырошчвае кветкі, у яе лепшы агарод і цяпліца, а зімой, як гаворыць прымаўка “Её руки не знают скуки”. Гэта вырабы з паперы і картону: прыгожыя вялікія вазы, разнастайныя жывёлы (мяне ўразіў казачны жыраф), куфэркі, лапці, кубачкі… Розныя цацкі яна пачынала рабіць для унукаў. Іх у Галіны Багуславаўны чацвёра. У сына Аляксея тры дачушкі, у дачкі Анастасіі – сынок.
Цікава, як іўяўчанка аказалася ў Геранёнах. Пасля вучылішча яна працавала на фабрыцы ў Гродна швяёй-матарысткай. Там і пазнаёмілася са студэнтам Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута Сяргеем Аляксеевічам Навіцкім. Хутка яго накіравалі на працу заатэхнікам у калгас імя XXII партз’езда (Геранёны). У пачатку новага 2025 года яны будуць адзначаць 35-годдзе сумеснага жыцця. Галіна Багуславаўна добрая дачка (у яе сям’і пражывае яе маці Ядзвіга Стэфанаўна), маці, жонка, бабуля, адказны работнік у школе, чараўніца з залатымі рукамі.

Бібляітэка запрашае ўсіх на новую выставу. Хочацца пажадаць Галіне Багуславаўне Навіцкай, яе родным і блізкім, каб у Новым годзе заўсёды шчасціла і мары збываліся.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Алена Смалянічэнка.