Восьмы раз у аг. Дайліды прайшло традыцыйнае брэндавае свята рамёстваў “Повязь часоў”. Вось яна сапраўдная сувязь пакаленняў. Вось яно – яднанне людзей рознага ўзросту і падабенства ў поглядах. Нашы продкі «падсілкоўваюць» нас, даюць магчымасць развівацца, змяняцца ў лепшы бок.
Усе тое, што лічыцца зараз вельмі старым, было калісьці новым і модным. А тыя рэчы, што былі створаны з дапамогай ручной працы, валодаюць высокай энергетыкай. У іх чалавек уклаў свае веды, навыкі, цярпенне і любоў.Калі дакранаешся да такіх рэчаў, здаецца, што адчуваеш цеплыню рук чалавека, які тварыў гэты цуд.

Госці свята адправіліся ў вандроўку па народных рамёствах, а экскурсаводамі ў гэтым пажарожжы ў мінулае выступілі майстры, якія і сёння зберагаюць і праслаўляюць нашы беларускія традыцыі.




Народны майстар Беларусі па саломапляценні Вера Чурэйна пазнаёміла прысутных на свяце з сонечным рамяством.
Саломапляценне з’яўляецца адным з самых старажытных заняткаў на зямлі і мае тысячагадовую гісторыю. На працягу доўгіх гадоў салома абувала і апранала селяніна, уцяпляла і ўпрыгожвала яго дом і была яму ложкам. З яе выраблялі розныя прыстасаванні для лоўлі рыбы, палявання, ёмістасці для ляснога збіральніцтва, карабы, пляцёнкі на вокны і дзверы ад марозу і ветру.
З цягам часу асартымент рэчаў павялічваўся, шырокае распаўсюджанне набылі капелюшы, посуд, цацкі і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Разам з тым, салома была для селяніна не толькі матэрыяльнай каштоўнасцю. Земляробы надзялялі яе асаблівай духоўнай сутнасцю, верылі, што ў саломе заключана магутная сіла ўрадлівасці.

2 снежня 2022года залатое рамяство: саломапляценне Беларусі уключана у спісак нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
У 2019 годзе падчас візіту у горад Іўе нашага Прэзідэнта Веры Чурэйна была даручана адказная справа - сплесці саламяны капялюш для Аляксандра Рыгоравіча. Менавіта капелюшы сталі для майстра пуцяводнай зоркай. Падзівіцца на іх фасоны была магчымасць падчас дэфіле “Уся справа ў капелюшы”.

Народны майстар Беларусі Ганна Пуйдак з аг. Геранёны расказала аб элеменце беларускага нацыянальнага касцюма – традыцыйным беларускім звычаі завязвання хустак. У кожным реэгіёне Беларусі ён быў розным. І па таму, якім спосабам завязана хустка, можна было вызначыць замужам жанчына ці не і да якога сацыяльнага слою яна адносіцца. Нават на Іўеўшчыне ёсць свае адметныя спосабы завязвання гэтага галоўнага ўбору. Зрэшты, з іх і прадэманстравала майстар.


Свята прадоўжылася нумарам майстара дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстара стварэння лялек, мадэлявання адзення, знаўцы беларускага народнага касцюма, кіраўніка дзіцячых аматарскіх калектываў філіяла аг.Ліпнішкі Марыі Пякша, якая са сваімі юнымі выхаванкамі – ўдзельніцамі дзіцячага аматарскага аб'яднання мадэлявання адзення “Чараўніцы” прадэманстравалі калекцыю лялек-матанак “Кола жаночага лёсу. Лялька – неад’емная частка народнай культуры. Яна заўседы існавала ў жыцці беларусаў: для малых детак выкарыстоўвалася ў якасці цацкі, для старэйшых людзей – у якасці абрадавага атрыбута, або ў якасці абярэга. Па кожнаму рамяству быў дадзены майстар-клас, што садзейнічала духоўнаму ўзбагачэнню чалавека, пашырэнні яго ведаў аб народных традыцыях і рамёствах, аб’яднанню і заахвочванню да творчасці.










Майстар аддзела раместваў і традыцыйнай культуры філіяла аг.Геранёны, лаурэат прэміі аблвыканкама імя.А.І.Дубко, Чалавек года Гродзеншчыны 2022 года Юзэфа Старасціна прадэманстравала яшчэ адно старажытнае рамяство – пляценне з папяровых трубачак.


А гаспадары свята – работнікі філіяла аг. Дайліды – парадавалі гледачоў прыгожай канцэртнай праграмай.
На свяце працавалі выставы народнай творчасці “Суквецце раместваў” Вялікодная фотазона, выстаўка сямейнай творчасці сям’і Рынгель “Мая сям’я-жамчужына Прынёмання” да 80-годдзя Вялікай Перамогі.



Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ірына Бутурля.
Фота Станіслава Зянкевіча.